Тональность
Прокрутка
[Вступление]: Cm Cm
A||-3-------3------|-3-------3------|
E||---3--6----3--6-|---3--6----3--6-|
Cm | D# | F(VIII) | D#
[Куплет]:Cm D#
Адзін мой сябар так любіў глядзець праграмы,
Cm D#
Што зненавідзеў бацьку роднага ды маму.
Cm D#
Глядзеў БТ, глядзеў, глядзеў, глядзеў БТ.
Cm D#
А ўяўляў, што мае пісталет ТТ.
Cm D#
Пасля прагляду чарговае праграмы,
Cm D#
Ён учыніў у родным горадзе пагромы:
Cm D#
Пабіў бабулю, падпаліў прыют сіроцкі
Cm D# /*приглушение*/
І рагатаў, а смех быў нейкі ідыёцкі.
Cm D#
Ну як магла адна малая калыханка
Cm D#
Справакаваць такую жудасную п’янку?
Cm D#
І мардабой, і гвалт, і нейкае вар’яцтва.
Cm D#
Дальбог, міліцыі патрэбна разабрацца.
[Припев]: Cm D# Cm D#
Дзяржтэлера-a-a-aдыё. дзяржтэлерa-a-a-адыё.
[Куплет]: Cm D#
Другі мой сябар слухаў радыёэфіры,
Cm D#
Бо працаваў у віна-водачным касірам.
Cm D#
А там штодня раўла радыёкропка,
Cm D#
Ну вось і слухаў ён праграмы нетаропка.
Cm D#
Ну вось і слухаў, вось і слухаў, вось і слухаў.
Cm D#
Але праз год ужо набыў хваробу вуха.
Cm D#
І пра надоі ўсё крычэў, пра ураджаі,
Cm D#
І як мы злодзеяў і здраднікаў саджаем.
Cm D#
А на раёне яго так не залюбілі,
Cm D#
Што неяк стрэлі пасля працы ды пабілі.
Cm D#
А перад тым яны гарэлкі многа пілі,
Cm D#
Што ў ягоным віна-водачным купілі.
[Припев]: Cm D# Cm D#
Дзяржтэлера-a-a-aдыё. дзяржтэлерa-a-a-адыё.
[Куплет]:Cm D#
Адна жанчына, што звалася проста Зіна
Cm D#
Упадабала кожны дзень глядзець навіны
Cm D#
І цераз тыдзень і схуднела, і ўчарнела
Cm D#
Нібы ўвесь тыдзень і не піла, і не ела.
Cm D#
Раней то моцная была нібыта свінка
Cm D#
І працавала прадаўшчыцаю на рынку.
Cm D#
Ну а цяпер адно гаруе і бядуе
Cm D#
Усё Расею ды Амерыку шкадуе.
Cm D#
Ну вось і ўсё я ўжо не слухаю нічога
Cm D#
Адно займаюся я толькі ёгай, ёгай.
Cm D#
Паеду ў Індыю, сяджу на чамаданах,
Cm D#
Натхнёны досведам людзей вышей згаданых
[Припев]:(x2) Cm D# Cm D#
Дзяржтэлера-a-a-aдыё. дзяржтэлерa-a-a-адыё.
Комментарии
Пока никто не написал. Расскажите, каким боем играете.