Авторы L Leibonik

Навіны

Leibonik

добавлено 02.09.2026

Тональность
Прокрутка
[Вступление]:    Cm     G G# G  Cm    G G# F
D||-----5--------|-----5--------|
A||-3------------|-3------------|
E||-------3-4-3--|------3-4-1---|

[Куплет]:Cm
Онлайнер, чарговы рэпартаж з Камароўкі.
Cm
Ягадна-пладовыя замалёўкі,
 Cm
Няма агню, толькі дым, саду грук вішнёвага.
 Cm
Навіны ў тым, што нічога новага.
 Cm
Жыццё як жыццё, моўчкі пра вайну,
 Cm
Колькі дасцё, столькі й праглыну.
 Cm
Шырацца пасевы вусатага гароху,
  Cm
Зноў ідуць залевы, а так усё патроху.
  Cm
Працоўным калектывам - прэміі бесперабойна.
  Cm
“Ну куды ты з негатывам? дай пажыць спакойна!”
 Cm
Сыплю солі цэзію штодня у вермішэль -
Cm
А што там піша пра рэпрэсіі Яхіна Гузель?
  Cm
Праз сраку й на каленцы зарабіў, што маю,
Cm
Я ж, бля, інтэлігенцыя, кніжкі чытаю.
 Cm
Ля самага краю тут не чутна ні гука,
 Cm
Сам сабе наракаю: чытай навіны, сука.

[Припев]:(x2)Cm                 Gm
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
  G#                   Gm
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію.
 Cm                     Gm
Да самых найутульнейшых унутраных Маёнткаў
 G#                    Gm
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў...

[Куплет]: Cm
Дыхай над картопляй, люстэрка замест тута,
  Cm
Кропля за кропляй - карысная атрута,
Cm
Антыбіётыкі з цвілі здароўе падналадзілі.
  Cm
Троху зарабілі, крыху наданацілі.
 Cm
Дэтокс перад сном, ніякіх публікацый,
 Cm
На канапе ў рукі том, на вокладцы Гарацый,
 Cm
Там прылёт па вакзалу, сем дзіцячых трупаў
  Cm
"Так і трэба салу"? "Лезлі ў залупу"?
 Cm
Хочацца спакою? Як далай-лама?
 Cm
Без стрэсу, без бою? Каб усё нармальна, мама?
Cm
Як індэец сіу з дзікім светам быць ў гармоніі?
Cm
А Беларусь любіў? 13 год калоніі.
 Cm
Гумавым берцам хрыбет папалам.
  Cm
Што там застаецца у рэшце рэшт нам?
  Cm
Легчы ў дамавіну з телефонам поруч?
 Cm
Покуль сам не стаў навінай,
 Cm
чытай навіны, сволач.

[Припев]:(x2)Cm                 Gm
Як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
  G#                   Gm
Схавацца ад навінаў у ментальную Манголію.
 Cm                     Gm
Да самых найутульнейшых унутраных Маёнткаў
 G#                    Gm
Далятаюць хвалі Радыё Тысячы Пагоркаў...
Как вам разбор? оценок пока нет

Ещё у Leibonik

все 35

Комментарии

Пока никто не написал. Расскажите, каким боем играете.